Республиканский институт профессионального образования

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ПОРТАЛ
"ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ"

26 чэрвеня 2017 г. члены першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» УА РІПА наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Дата публикации: 2017-06-27 10:28:22

Стацыянарная экспазіцыя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (аўтар мастацкай канцэпцыі – Аляксандр Давідовіч) створана ў 2012 годзе да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

Галоўная мэта экспазіцыі – паказ жыцця і творчасці Янкі Купалы ў нацыянальным, еўрапейскім і сусветным кантэксце, ролі пісьменніка ў гісторыі нацыянальнай літаратуры, культуры, станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Стваральнікі экспазіцыі музея Песняра імкнуліся на якасна новым узроўні прадставіць гісторыю шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі паэзіі, філасофска-грамадзянскую пазіцыю паэта і драматурга, стан і развіццё беларускага і замежнага купалазнаўства. У экспазіцыі музея Янкі Купалы, упершыню ў экспазіцыйнай прасторы беларускага музея, з’явіўся новы тып мультымедыйных сістэм такіх, як праекцыйная музейная экспазіцыя з дэманстрацыяй тэматычных відэакліпаў у трохмерным выяўленні (фармаце 3D), трывізар для трансляцыі аб’ёмных відарысаў, touch-манітор, што выконвае функцыю інфакіёска, змест якога складаюць 4 віртуальныя туры па філіялах музея, электронная Кніга ганаровых гасцей, фотакамера для вырабу “Дыплома наведвальніка”.

Музей мае 8 экспазіцыйных залаў. Рукапісы Янкі Купалы, выданні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны. Мемарыяльныя куткі, інтэр’еры рабочага кабінета, гасцёўні, што створаны па ўспамінах і архіўных матэрыялах знаёмяць наведвальніка з Вільняй, Санкт-Пецярбургам, Масквой, перадваенным Мінскам.

Обращение онлайн